У Севастопалі ў сераду раніцай цывільныя павалілі плот і зайшлі на тэрыторыю штаба камандавання Ваенна-марскіх сіл Украіны. Пра гэта паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

«Афіцэры, як могуць, стрымліваюць гэтую масу людзей, каб яны не расцякаліся па тэрыторыі», — сказаў ён.

«Ну вядома, што нашы ўкраінскія афіцэры супраць жанчын сілу прымяняць не стануць», — адзначыў Селязнёў.

Ён дадаў, што пракрамлёўскіх узброеных людзей няма. «Ёсць розныя людзі і ў масках, і без масак, але ўзброеных няма», — сказаў ён.

Селязнёў таксама дадаў, што на іншых пунктах ноч прайшла спакойна.

«Усюды нашых вайскоўцаў спрабуюць пераканаць перайсці на бок ЧФ РФ або сысці на мацерыковую частку Украіны», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?