А 13-й гадзіне пачнецца набажэнства ў віленскім Дамініканскім касцёле. Потым ускладуць кветкі да мемарыяльнай дошкі. Ад касцёла шэсце рушыць да Лукішскай плошчы, дзе быў пакараны смерцю нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.

На Лукішскай плошчы пройдзе мітынг-рэквіем.

А 17-й гадзіне ў актавай зале ЕГУ пройдзе супольны канцэрт-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Літвы. Вядоўцы — Зінаіда Бандарэнка і Мікола Купава. Сярод іншых выступяць Сяргей Панізнік, «Тутэйшая шляхта», трыа Ярыны Лецкі, Уладзімір Дрындрожык, Алесь Разанаў, Таццяна і Адась Матафонавы, прагучаць паланез Агінскага, «Пагоня», «Магутны Божа».

Акцыі прымеркаваныя да 150-й гадавіны забойства расійскімі ўладамі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі.

Імпрэзы арганізуе рух «За свабоду» супольна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве, творчай суполкай «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў, ЕГУ пры дапамозе пасольства Літвы ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?