Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй да брацкіх і добрасуседскіх. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь не можа быць абыякавай да падзеяў ва Ўкраіне, у тым ліку да праведзенага 16 сакавіка 2014 г рэферэндуму ў Крымеі прынятым па яго выніках рашэння аб уваходжанні Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі, — адзначаецца ў заяве. — Беларусь, Расія і Украіна з'яўляюцца брацкімі дзяржавамі, якія звязаныя агульнай шматвяковай гісторыяй. На супярэчнасцях, якія ўзнікалі паміж намі, неаднаразова спрабавалі граць і выкарыстоўваць іх у карыслівых мэтах знешнія сілы».

«Цяпер асабліва глыбокую заклапочанасць у нас выклікаюць спробы палітыкаў, у рэальнасці далёкіх ад падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, вырашаць, што добра, а што дрэнна для нашых славянскіх народаў».

«З улікам сённяшніх рэалій Рэспубліка Беларусь выступае супраць аднабокага, небесстаронняга тлумачэння прынцыпаў міжнароднага права, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, спробаў заяўляць пра ўнікальнасць адных міжнародных сітуацый і тэрыторый і ігнараваць іншыя», — сказалі ў МЗС.

«Тэарэтызаваць на гэтую тэму сёння — значыць заганяць праблему ў тупік. Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй да брацкіх і добрасуседскіх, дапамагчы знайсці варыянты ўрэгулявання ўсіх наяўных супярэчнасцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяння», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?