Некалькі дзён таму скончылася грамадскае абмеркаванне архітэктурнага праекта «Рэканструкцыя дзіцячага аздараўленчага лагера імя Гагарына пад спартыўна-турыстычны комплекс ААТ «Гродна Азот». Прадпрыемства выкупіла каля санаторыя «Жамчужына» нядзейны лагер імя Гагарына.

Як расказаў галоўны інжынер сектара аддзела капітальнага будаўніцтва СУП «АзотСервіс» Віктар Жэжа, пачаліся папярэднія працы: геадэзічныя пошукі, падрыхтоўка ўчастка. Каштарысны кошт праекта складае больш за 630 млрд рублёў.

На першым этапе плануецца будаўніцтва спартзалы, пункта пропуску, паркоўкі на 43 машынамесцы, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Затым з'явяцца двухпавярховыя гасцявыя дамы класа «люкс», дзіцячая пляцоўка. У плане таксама рэстаран, боўлінг, адкрытая эстрадная пляцоўка, адкрыты стадыён, спартзала для спаборніцтваў рэгіянальнага і мясцовага ўзроўняў і трэніровак, пляжная зона і абсталяванае месца для рыбалкі. Паміж будынкамі прадугледжаныя надземныя пераходныя пляцоўкі.

Паплаваць можна будзе ў аквапарку. У праекце трохпавярховага воднага комплексу — універсальныя ванны, водныя атракцыёны, гідрамасаж, горкі, хуткасныя трубы, джакузі, басейн, штучная рака, лазні (руская, фінская), крыасаўна, зімовы сад і іншае.

Для забавак прадугледжаны рэстаран на 100 месцаў і банкетная зала. У боўлінгу будуць 4 дарожкі, бар на 40 месцаў, дзве більярдныя залы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?