Цэнтрвыбаркам Беларусі разаслаў выбаршчыкам СМС з запрашэннем прыняць удзел у галасаванні на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Як растлумачыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, такое запрашэнне атрымалі абаненты velcom, МТС і life. Ініцыятарам такой нетрывіяльнай формы агітацыі за ўдзел у выбарах выступіў Цэнтрвыбаркам. Мікалай Лазавік адзначыў, што для Беларусі гэта новаўвядзенне, хоць, магчыма, за мяжой ужо выкарыстоўваліся такія тэхналогіі.

«Пры дапамозе СМС Цэнтрвыбаркам вырашыў яшчэ раз заклікаць выбаршчыкаў прыняць удзел у выбарах, падкрэсліць, што кожны голас важны», — сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле слоў Лазавіка, у час бягучай кампаніі выбаршчыкі больш не будуць атрымліваць такія СМС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?