Пра гэта паведамляецца на старонцы гурту «Ляпіс Трубяцкі» ў фэйсбуку.

«На жаль, наш канцэрт у Цюмені [павінен быў прайсці сёння 20 сакавіка — НН:] усё ж такі забаранілі. Пасля пераносу з клуба «Горкі» ў клуб «Міраж» дырэктара апошняга ўчора ўвечары выклікалі ў адміністрацыю горада і сказалі:

калі ты не адменіш гэты канцэрт, ужо заўтра твой клуб будзе зачынены — прычыны знойдуцца. Пасля такога шчырага выкручвання рук «Міраж» таксама здаўся.

У выніку, адыграўшы аншлагавы гіг у Екацярынбурзе і маючы больш за 600 прададзеных білетаў у Цюмені, гурт «Ляпіс Трубяцкі» быў вымушаны вярнуцца дадому, у Мінск. Хлопцы — цюменцы! Прабачце, што так атрымалася. Змагайцеся за свае правы. І мы ў вас абавязкова сыграем у будучыні — спадзяемся, усё ж такі агляднай».

Нагадаем, што на мінулым тыдні быў забаронены канцэрт у Пскове.

Цяпер «Ляпісаў» чакае тур па гарадах Украіны: прычым спачатку па ўсходзе

28 сакавіка гурт выступіць у Палтаве, 29-га — у Харкаве, 31-га — у Луганску, 1 красавіка — у Данецку, 2-га — у Днепрапятроўску, 4-га — у Адэсе. 

5 красавіка гурт выступіць у Хмяльніцкім, а 6-га — у Львове.

7 красавіка плануецца вялікі канцэрт у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?