Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заклікаў ўкраінцаў аб'яднацца, а свет даць адпор расійскаму агрэсару. Пра гэта гаворыцца ў яго звароце патрыярха.

«Пакліканне Царквы — сведчанне праўдзе. Таму неабходна даць маральную ацэнку анэксіі, або лепш сказаць — аншлюсу Крыму, напярэдадні здзейсненага Расійскай Федэрацыяй.

Як заявіў Філарэт, «у выступе 18 сакавіка ў Крамлі прэзідэнт Расіі Пуцін выкарыстаў сродак д'ябла — змяшаў праўду з хлуснёй. Перакананы, што паўпраўда, якую з вуснаў кіраўніка расійскай дзяржавы чуў ўвесь свет, горш за хлусню — як прыхаваная ў ежу атрута больш небяспечная, чым атрута відавочная», — гаворыцца ў звароце кіраўніка УПЦ КП.

Патрыярх УПЦ зазначыў, што святы абавязак кожнага — дапамагаць абараняць ад нападніка наш агульны ўкраінскі дом.

Патрыярх Філарэт заклікаў згуртавацца. Пры гэтым ён адзначыў, што народ не мае і не павінен мець ніякай нянавісці ці варожасці да расійскага народу, нават ва ўмовах ваеннай агрэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?