Апошнія месяцы восенi заўсёды лiчылiся амаль самым гарачым часам на другасным рынку жылля ў Мiнску, а таксама ў iншых буйных гарадах краiны. Аднак колькасць рэальных здзелак у гэтай сферы за апошнiя пяць месяцаў можна было пералiчыць па пальцах. З дапамогай дырэктара Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалая Прасталупава мы паспрабуем прааналiзаваць сiтуацыю на другасным рынку сталiцы i зрабiць абгрунтаваныя прагнозы на будучыню.

Прапанова зашкальвае, а пакупнiкоў амаль няма

Паводле слоў нашага эксперта, зараз на кватэрным рынку Мiнска назiраецца iстотны лiшак прапаноў кватэр на продаж. Сёння ў горадзе адначасова прапаноўваецца на продаж адразу каля 7 тысяч кватэр. Нагадаю, што яшчэ сёлета ў красавiку пакупнiкам прапаноўвалася каля 2,5 тысячы. Патэнцыяльныя пакупнiкi ў кастрычнiку крыху актывiзавалiся, але колькасць iх на сталiчным рынку жылля застаецца вельмi маленькай. Эксперты рынку нерухомасцi лiчаць, што павелiчэнне колькасцi прапаноў выклiкана псiхалагiчнымi i эмацыянальнымi аспектамi. Зараз уладальнiкi кватэр убачылi, што кошт кватэр дасягнуў свайго максiмуму. Стабiльныя цэны на кватэры трымаюцца ў Мiнску ўжо на працягу апошнiх пяцi месяцаў. Менавiта зараз амаль усе гаспадары кватэр пачалi актыўна прапаноўваць сваю нерухомасць, каб паспець прадаць сваё жыллё па максiмальным кошце.

Цэны стаяць да апошняга

Прапаноў сёння на сталiчным рынку такая колькасць, што ў клiентаў ёсць магчымасць выбiраць жыллё ў любым мiкрараёне і любы тып кватэр. Разам з тым iстотны адкат попыту сур’ёзна спалохаў толькi частку прадаўцоў, а астатнiя з вялiкiмi цяжкасцямi пагаджаюцца скiдваць цану i працягваюць чакаць менавiта сваiх пакупнiкоў. Аднак за апошнi месяц прыкладна ў 30 працэнтах прапаноў на продаж назiраецца невялiкая карэкцiроўка цэнаў па раней выстаўленых кватэрах. Карэкцiроўка цэнаў адбываецца ў амаль непрыкметных памерах, але яна ўжо ёсць. З другога боку, жыллё ў элiтных дамах i ў прэстыжных раёнах Мiнска часам можа нават даражэць.

Істотны адкат попыту сур’ёзна спалохаў толькi частку прадаўцоў, а астатнiя з вялiкiмi цяжкасцямi пагаджаюцца скiдваць цану i працягваюць чакаць менавiта сваiх пакупнiкоў.

Тэндэнцыi на патанненне жылля робяцца больш вiдавочнымi пры ажыццяўленнi рэальных здзелак. У асобных выпадках прадаўцы скiдваюць цану на 2—3 або нават на 5 тысяч долараў. Аднак першапачаткова кватэры сёння прапаноўваюцца па даволi вялiкiм кошце. Так, сярэднi кошт квадратнага метра жылля ў аднапакаёвых кватэраў зараз складае 2096 долараў, а кватэры каштуюць прыкладна 70—71 тысячу долараў. Самая танная аднапакаёвая кватэра ў не лепшых мiкрараёнах сталiцы на верхнiх i першых паверхах прапаноўваюцца за 58—60 тысяч долараў. Аднак па такiм кошце прапаноўваюцца выключна «хрушчоўкi» або кватэры ў вельмi старых дамах з маленькай жылой плошчай i зусiм маленькай кухняй.

Двухпакаёвыя кватэры сёлета таксама дасягнулi свайго максiмальнага кошту. Сярэднi кошт квадратнага метра жылля ў такiх кватэраў складае 2031 долар, а сярэднi кошт кватэр трымаецца каля 95—96 тысяч долараў. Зусiм дрэнныя па якасцi «двушкi» можна сёння купiць за 70—75 тысяч долараў, аднак гэта будзе жыллё з агульнай плошчай не больш як 38—44 квадратныя метры.

Сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр сёння складае 137 тысяч долараў, а цана квадратнага метра агульнай плошчы такога жылля спынiлася на мяжы ў 2028 долараў.

Да новага года цэны будуць стаяць

На думку Мiкалая Прасталупава, у блiжэйшыя два месяцы iстотнага патаннення на другасным рынку сталiчнага жылля не будзе. Не чакаюць у гэты час спецыялiсты i актывiзацыi на другасным рынку. Патэнцыяльныя пакупнiкi будуць i надалей адмаўляцца набываць такое дарагое жыллё, бо ў iх няма такiх вялiкiх грошай, а крэдыты на набыццё кватэр у банках для насельнiцтва застаюцца вельмi дарагiмi.

Эксперты прагназуюць, што прыкладна ў лютым у Мiнску пачнецца тэндэнцыя на патанненне жылля на другасным рынку. Колькасць прапаноў да гэтага часу павiнна павялiчыцца да 10 тысяч кватэр. Такi лiшак прапановы можа прывесцi да ажыятажу ўжо сярод прадаўцоў, якiя вымушаны будуць рэальна скiдваць цану.

Да мая кватэры патаннеюць на 20 працэнтаў

Калi сённяшнiя тэндэнцыi будуць развiвацца згодна з iснуючым алгарытмам, то эксперты прагназуюць, што ў маi цэны на кватэры на другасным рынку жылля могуць знiзiцца прыкладна на 15—20 працэнтаў. На думку Мiкалая Прасталупава, развiццё падзей на другасным рынку жылля сталiцы будзе залежаць ад многiх агульнаэканамiчных фактараў у краiне, найперш — ад памераў заробкаў сярэдняга класа гараджан, ад умоў атрымання крэдытных рэсурсаў на будаўнiцтва i набыццё жылля, ад магчымай мiграцыi ў сталiцу багатых людзей з iншых рэгiёнаў Беларусi або нават з суседнiх дзяржаў. Акрамя гэтага, цэны на жыллё залежаць ад ваганняў цэнаў на нафту, ад памераў iнфляцыi, ад эфектыўнасцi развiцця эканомiкi краiны.

Сяргей Куркач, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0