У беларускай сталіцы ўпершыню можна будзе пабачыць плякаты з галерэі вядомага польскага мастака Кшыштафа Дыда. 26 кастрычніка выстава адкрыецца ў Нацыянальным музэі гісторыі й культуры Беларусі. На ёй будуць паказаныя больш за 70 плякатаў.
Галерэя Кшыштафа Дыда пачала сваю працу ў 50‑ыя гады. За гэты час яна наладзіла сотні выставаў па ўсяму сьвету. У дадзены момант галерэя, якая месьціцца ў Кракаве, прапануе амаль 2 тысячы плякатаў. Галерэя Кшыштафа Дыда — адзіная ў Польшчы, якая спэцыялізуецца выключна на рэкляме й продажы польскага пляката, зьяўляецца месцам сустрэч як мастакоў, так і ўсіх, каго цікавіць польскі мастацкі плякат.
Галерэя займаецца падрыхтоўкай выставаў, друкам каталёгаў і паштовак.
Выставу «Майстры польскага плякату» можна будзе наведаць да 18 лістапада. Галоўным арганізатарм зьяўляецца Польскі інстытут у Менску.





