Перспектывы магчымага спрашчэння візавых фармальнасцей абмяркоўваліся 21 сакавіка ў Вільнюсе на чарговых беларуска-літоўскіх консульскіх кансультацыях. 

Асобная ўвага была ўдзеленая таксама абмеркаванню перспектыў стварэння механізму рэадмісіі ў фармаце «Беларусь — ЕС».

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў узаемадзеяння консульскіх службаў Беларусі і Літвы, адзначылі высокі ўзровень і эфектыўнасць кантактаў, абмяняліся меркаваннямі аб далейшых напрамках супрацоўніцтва.

Беларускю дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, літоўскую — дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Андрус Пулокас. Акрамя таго, у перагаворах прынялі ўдзел супрацоўнікі міністэрстваў унутраных спраў, знешнепалітычных ведамстваў і дыпламатычных прадстаўніцтваў дзвюх краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?