Менавіта прадстаўнік “Адзінай Расеі” Міхаіл Маргелаў узначальвае цяпер у парадку ратацыю фракцыю Эўрапейскай народнай партыі, у якую ўваходзіць “Адзіная Расея”. Гэта значыць, што паводле традыцыі акурат ён мае стаць чарговым старшынём ПАРЭ. Аднак перадаваць гэтую сымбалічную пасаду прадстаўніку недэмакратычнай краіны няёмка, таму ў ПАРЭ цяпер шукаюць працэдурных кручкоў.
Дадатковую пікантнасьць дадае той факт, што Маргелаў пачынаў кар’еру як агент ФСБ, прычым пасаду ён атрымаў, лічы, у спадчыну. Ягоны бацька быў кадравым афіцэрам КДБ.
Свой палітычны шлях Маргелаў пачынаў у дэмакратычным руху Расеі і актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Ельцына ў 1996-м, працуючы ў г.зв. “чубайсаўскім штабе”.





