Маладафронтаўца Андрэя Цянюту 25 кастрычніка пасьля ягонага наведваньня мясцовага КДБ адвезлі ў псыхіятрычны шпіталь пад Гомелем, дзе актывіст правёў 7 гадзін.
Як распавёў Рацыі сам Андрэй Цянюта, агляд (ці допыт?) вялі два псыхіятры і супрацоўнік КДБ Дзьмітры Седляроў.
«Пытаньні былі дзіўныя — пра сям’ю, вучобу, вольны час… Давалі рашаць арытмэтычныя задачкі, сьмешныя», — распавёў Цянюта.
Прыканцы размовы Седляроў нагадаў Цянюту пра здарэньне зь вядомай актывісткай апазыцыі Крысьцінай Шацікавай (увесну яе завезьлі й зьмясьцілі ў псіхіятрычнай лякарні Магілёва) і паабяцаў днямі наведаць кватэру маладзёна.
0
0
0
0
0
0