«Польшча на добрай дарозе», — такія білборды пасьля датэрміновых выбараў зьявіліся па ўсёй Польшчы. Цымус у тым, што іх замовіла «Права і Справядлівасьць», якая сэнсацыйна гэтыя самыя выбары прайграла.
Функцыянэры партыі тлумачаць, што плякаты, натуральна, замаўляліся з разьлікам на перамогу ПіС. І з тэхнічных прычын замаўляць іх давялося загадзя, яшчэ да выбараў.
Але знайшлося тлумачэньне й для сёньняшняй сытуацыі. У ПіС сэнс білбордаў тлумачаць цяпер так: Польшча ўсё яшчэ на добрай дарозе, бо яе вывела туды Права і Справядлівасьць за час свайго кіраваньня.
Дзіўнаватая рэклямная кампанія працягнецца месяц. Грошы рэклямоўцам таксама сплацілі загадзя. З рынкавых прычынаў.





