Вярхоўны суд Беларусі сёньня прыняў рашэньне адносна скаргі незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Вясна» да Міністэрства юстыцыі.

23 ліпеня ў Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя ўсе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі. Роўна празь месяц «Вясьне» ў рэгістрацыі адмовілі . З прычыны таго, што 20 з 69 заснавальнікаў былі адміністрацыйна пакаранымі, а некаторыя зь іх нават пяць раз.

Пасьля гэтага праваабаронцы падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Разгляд справы пачаўся ў аўторак, але амаль адразу быў перанесены, бо праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па‑беларуску . Сёньня судзьдзя Яхнавец, якая зачытвала прысуд па‑беларуску, палічыла правамоцным рашэньне Мінюсту. Падчас зачытваньня прысуду юрыст Уладзімер Лабковіч дэманстратыўна сеў на лаве, пратэстуючы супраць несправядлівага на ягоную думку рашэньня.

Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя «Вясна» была ліквідаваная восеньню 2003 году. З тога часу арганізацыя фактычна працуе ў падпольлі. За час свайго існаваньня «Вясна» дапамагла ўжо тысячам рэпрэсаваных грамадзянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?