У горадзе паставяць скульптуру Вяльляны — дзяўчыны зь легенды пра паходжаньне Вяльлі, якая аплаквала свайго любімага і ад сьлёз якой пачалася рака.

Яе выканаў беларускі скульптар, ураджэнец мястэчка Даўгінава на Вялейшчыне Ўладзімір Слабодчыкаў. Медная фігура — велічынёй тры метры. Яе паставяць перад кнігарняй каля парку. Па словах галоўнага архітэктара гораду Галіны Кажарновіч, устаноўка можа адбыцца ўжо ў панядзелак, 29 кастрычніка. Калі ж перашкодзіць мароз — то вясной.

Вольга Рудніцкая, Рэгіянальная газета

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна