Людзей трымаюць у аўтобусе, нікому не дазваляюць выйсьці на вуліцу. Прадстаўнікі МУС заявілі, што ім трэба высьветліць асобы затрыманых.

Каля трыццаці чалавек, сярод якіх намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і прафэсар Юры Хадыка, накіроўваліся ў Сьвіслач, каб ушанаваць памяць Кастуся і Віктара Каліноўскіх.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус, калі ён выехаў зь Менску, і адканваірвалі ў міліцыю гораду Дзяржынску.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0