Лад, 22.35

posterФэервэрк (Hana-bi)
Японія, 1997, каляровы, 103
Рэжысэр: Такешы Кітана
Ролі выконваюць: Такешы Кітана. Каяка Кішымота, Рэн Асугі, Сусуму Тэраяма, Тэцу Ватанабэ
Жанр: Драма
Прэміі: “Залаты леў” Вэнэцыянскага кінафэсту, прэмія расейскіх кінакрытыкаў, намінацыя на прэмію “Сэзар” – усяго 21 узнагарода й 16 намінацый
Адзнака: 9,5 (з 10)

У былога паліцэйскага Нішы (Такешы Кітана) жонка хворая на рак і мусіць хутка памерці. Нішы займае вялікія грошы ў якудзы – і робіць усё для жонкі, але грошай усё роўна бракуе. Тады ён рабуе банк – і едзе зь любай да мора. Па ягоных сьлядох ідуць якудзы й паліцэйскія…

Японскае слова hanabi азначае фэервэрк, але напісанае праз дэфіс hana-bi яно падзяляецца на hana – любоў, кветкі, жыцьцё й bi – гвалтоўная сьмерць, полымя.

Карціна Кітана – ідэальнае спалучэньне пяшчоты й жорсткасьці, любові – і кону, экзыстэнцыйнага шоку – і штодзённае пекнаты. Безумоўны шэдэўр Кітана.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?