Старшыня аргкамітэту па арганізацыі Форуму “У будучыню — без камунізму” Алесь Міхалевіч атрымаў адказ ад кіраўніцтва Палацу культуры МАЗ на пададзеную просьбу аб арэндзе памяшканьня для правядзеньня мерапрыемства. У лісьце, датаваным 19 кастрычніка, дырэктар ПК “МАЗ” А. Лонскі адмовіў у арэндзе залі, матывуючы гэта тым, што 3 лістапада, калі адбудзецца Форум “У будучыню – без камунізму”, у ПК “МАЗ” будзе праводзіцца культурна-спартыўнае сьвята ВА “БелаўтаМАЗ”.

“Безумоўна, шкада, што ня ўсе ўдзельнікі з запланаваных 800 здолеюць прысутнічаць на Форуме. Мы разумеем, што сапраўдныя прычыны адмовы зусім іншыя. Улады хочуць ператварыць Беларусь у камуністычны запаведнік. Аднак мы зробім усё, каб супрацьстаяць гэтаму”, — зазначыў Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ і старшыня аргкамітэту па правядзеньні Форуму “У будучыню – без камунізму”. Ён дадаў, што нягледзячы на адмову Форум адбудзецца 3 лістапада ў Менску, магчыма, аднак, што ў меншым маштабе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру