Аптымальная цана газу на мяжы Ўкраіны і Расеі — $150-160 за тысячу кубамэтраў, заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. «Цана, да якой з паразуменьнем паставілася б большая частка рынку, я маю на ўвазе на мяжы Ўкраіны і Расеі, гэта цана, якая знаходзіцца на ўзроўні $150-160 за тысячу кубамэтраў», — сказаў ён у інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу «Інтэр». Юшчанка нагадаў, што ў цяперашні час дзейнічае цана $135 за тысячу кубамэтраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?