Аб'ём паставак цукру з Беларусі ў Расійскую Федэрацыю ў гэтым годзе не зменіцца. Як і прадугледжана міжурадавым пагадненнем, ён складзе 180 тыс.т. Гэта было пацверджана на перагаворах віцэ-прэм'ера Беларусі Івана Бамбізы з міністрам сельскай гаспадаркі Расіі Аляксеем Гардзеевым у Маскве 26 кастрычніка.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у канцэрне "Белдзяржхарчпрам", беларускі бок гатовы быў павялічыць пастаўкі цукру ў РФ на 50 тыс.т у дапаўненне да запланаваных 180 тыс.т. Аднак расійскі бок ад дасягнутых раней дамоўленасцей не адступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?