![]() |
Рашэньне было прынятае ў зьвязку з заявай канадзкай кампаніі PotashCorp, якая афіцыйна паведаміла аб прыпыненьні заключэньня новых кантрактаў на пастаўку калійных угнаеньняў. Нагодай для гэтага стала павелічэньне рызыкі невыкананьня замацаваных дамовамі абавязацельстваў расейскага ААТ «Сільвініт». У цэлым дзеяньні гэтых кампаніяў могуць аказаць уплыў на дынаміку цэнаў на сусьветным калійным рынку, паведамляе БелТА. Тым ня менш, у БКК супакоілі, што рашэньне беларускай кампаніі ніяк не паўплывае на вытворчыя пляны яе акцыянэраў: РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій» працягваюць выпуск сваёй прадукцыі на ўзроўні заплянаваных аб’ёмаў.
Падвышаны попыт на калійныя ўгнаеньні тлумачыцца імклівым разьвіцьцём тэхналёгіяў вытворчасьці біяпаліва, у якасьці сыравіны для якога выкарыстоўваюцца сельгаскультуры.
Беларуская калійная кампанія ўтвораная ў 2005. У яе склад на парытэтных умовах уваходзяць РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій». Аб’ём вытворчасьці калійных угнаеньняў складае 8,15 млн т. У плянах павелічэньне аб’ёмаў вытворчасьці да 2012 г. да 9,65 млн т.
***
Сёньня БКК сусьветны лідэр, займае 30 % сусьветнага рынку паставак калійных угнаеньняў. Мае 5 прадстаўніцтваў: у Пекіне, Нью‑Дэлі, Сан‑Паўлу, Чыкага, Сынгапуры. Эўрапэйскі рынак забясьпечваецца зь Менску, дзе месьціцца штаб‑кватэра БКК. Прадукцыя кампаніі грузіцца ў партах Клайпэды (Літва), Вэнтспілс (Латвія), Мікалаеў (Украіна).





