Бел‑чырвон‑белы сьцяг зьявіўся а 10‑й вечара над домам №25 па вуліцы Максіма Горкага . Ён быў узьняты на даху жылой «чатырохпавярхоўкі».

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцягу прымацавана цыдулка са словамі «З павагай да нашых Дзядоў. Мірон». Як кажа спадар Хамайда, пра гэта яму стала вядома з пэўных крыніцаў, вартых даверу.

Нацыянальны сьцяг быў узьняты да Дня памяці продкаў. Але пралунаў ён нядоўга. Праз паўгадзіны ў двары зьявіліся два міліцэйскія легкавікі, і супрацоўнікі Першамайскага РАУСу, зьняўшы сьцяг, забралі яго з сабой пастарунак.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0