Маскоўскі суд не задаволіў касацыйную скаргу, але зменшыў тэрмін пакарання на 5 гадоў. Цяпер адвакаты рыхтуюцца «змагацца» далей і разлічваюць на вызваленне абодвух беларусаў.

Сёння ў Маскве адбыўся разгляд касацыйнай скаргі ў дачыненні да прысуду двум беларусам. Нагадаем, Аляксандра Чачурава і Сяргея Лагуна асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за таблеткі ад кашлю «Тусал».

Суд адмовіў у задавальненні скаргі, але агульны тэрмін пакарання зменшыў з 14 да 9 гадоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат Станіслаў Маркелаў.

м

«Яны пакінулі без зменаў абодва артыкулы пакарання і, такім чынам, далі мне ўсе шанцы для таго, каб далей змагацца за вызваленне Чачурава і Лагуна».

Нагадаем, абодва беларуса былі затрыманыя 7 сакавіка гэтага года ў Маскве. Іх абвінавацілі ў кантрабандзе. Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун займаліся гандлем медыкаментамі праз Інтэрнэт і на замову пакупнікоў з Масквы прывезлі на продаж 1 тысячу ўпаковак таблетак «Тусал».

Гэтыя таблеткі свабодна прадаюцца ва ўсіх беларускіх аптэках, але ў Расіі залічаныя ў катэгорыю моцнадзейных псіхатропных рэчываў. Як высветлілася падчас затрымання, пакупнікамі былі аператыўнікі Дзяржнаркакантролю.

Сярод міліцыянтаў такія дзеянні называюцца «аператыўнымі мерапрыемствамі». Маскоўскі адвакат беларускіх «наркадылераў» Станіслаў Маркелаў называе дзеянні міліцыянтаў «правакацыяй».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру