Горацкая пратэстанцкая нефармальная суполка «Свабода ў Госпаду» ініцыюе мясцовы рэфэрэндум. Пратэстанты хочуць высьветліць, ці згодныя жыхары з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Горацкім раёне.

Адна зь меркаваных пляцовак на будаўніцтва АЭС знаходзіцца блізу вёскі Кукшынава Горацкага раёну. Яна месьціцца за пятнаццаць кілямэтраў ад Горак.

Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму Пётар Маланачкін паведаміў «Свабодзе», што цягам тыдня вывучаць юрыдычныя нюансы, зьвязаныя з арганізацыяй мясцовага рэфэрэндуму. А з наступнага тыдня пачнуць зьбіраць подпісы.

Пётар Маланачкін зазначыў, што, калі выберуць кукшынаўскую пляцоўку, мясцовая вэртыкаль сама можа ініцыяваць рэфэрэндум з прадказальным вынікам, таму іхная ініцыятыва — спроба апярэдзіць уладу.

Радыё Свабода

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру