Сухайр Бэлхасэн

Нібыта спецыяльна да візіту прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхассен беларускія ўлады прымеркавалі канчатковую забарону на дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна». Відаць, не ў апошнюю чаргу гэты факт стаўся падставай для высновы, што «сітуацыя з правамі чалавека на Беларусі — адна з найгоршых у рэгіёне».

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхассен знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску з 29 па 31 кастрычніка. Сухайр Белхассен адзначыла па прыбыцці ў Мінск, што вельмі хацела прысутнічаць на судовым працэсе з нагоды рэгістрацыі «Вясны», аднак позна атрымала ўязную візу ў краіну: 26 кастрычніка «Вясне» адмоўлена ў рэгістрацыі.

«Для нас дужа важна было сюды прыехаць, таму што, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, якім падвяргаюцца беларускія парваабаронцы, нягледзячы на нядаўняе рашэнне вярхоўнага суда не рэгістраваць грамадскую праваабарончую арганізацыю «Вясна», яны працягваюць сваю дзейнасць па абароне правоў чалавека… Для нас вельмі важна іменна падтрымаць грамадскі сектар, да якога ў Беларусі ставяцца так, нібыта ён уяўляе нейкую небяспеку для ўлады. Гэта важна і таму, што многія беларускія арганізацыі працуюць па накірунках, якія напрамую кранаюць дзейнасць Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, — барацьба за адмену смяротнага пакарання, барацьба супраць сілавых знікненняў, супраць карупцыі», — падкрэсліла Сухайр Белхассен.

Юрый Коба, pahonia.promedia.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру