Хто гэта зрабіў, пакуль высвятляе мiлiцыя, але вiдавочна, што нехта хацеў нарабiць перапалоху, i гэта ўдалося. Прама каля цэнтральнага ўваходу ў школу горада Бярозы вартаўнiк у ноч на чацвер агледзеў… авiяцыйную бомбу. Паводле слоў начальнiка Бярозаўскага РАУС Валерыя Углянiцы, насамрэч гэта аказаўся кавалак металу, якi раней сапраўды быў бомбай. А вось тое, што засталося з адстрэленай бомбы, нехта знайшоў на палiгоне i прынёс пад школу. Па форме гiльза нiчым не адрознiваецца ад баявога зараду.

Але ж сiлаў i сродкаў на праверку было задзейнiчана многа. Спачатку выставiлi пасты з супрацоўнiкаў мiлiцыi i МНС. Потым выклiкалi сапёраў. Зараз праваахоўныя органы праводзяць праверку здарэння i адшукваюць «жартаўнiка».

«Звязда»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру