Сапраўдным святам беларускага мастацтва стаў другі міжнародны фестываль "Спяваюць беларусы Прыбалтыкі", які прайшоў у вялікай зале Нарвскага гарадскога Дома культуры "Ругадзіў". Мерапрыемства было арганізавана мясцовай беларускай суполкай "Сябры" пры ўдзеле генеральнага консульства Беларусі ў Таліне.

Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА генконсул Аляксандр Астроўскі, больш як 600 гледачоў сустракалі авацыямі выступленні самадзейных артыстаў з беларускіх арганізацый краін Балтыі - ансамбляў "Надзея" (Рыга), "Світанак" (Вісагінас), "Алеся" і "Лянок" (Талін), "БЭЗ" (Йыхві - Кохтла-Ярве), "Крыніца" (Сілламяэ). Нават хор расійскага таварыства "Святагор", таксама запрошаны на фестываль, спецыяльна падрыхтаваў і праспяваў беларускую песню.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў свята звярнуліся Аляксандр Астроўскі, прадстаўнік міністра па справах народанасельніцтва Эстоніі ў павеце Іда-Вірумаа Эрыка Крууп, старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, дырэктар культурна-асветнага цэнтра "Крок" горада Вісагінаса (Літва) Алег Давідзюк, прадстаўнікі муніцыпалітэта Нарвы, кіраўнікі беларускіх суполак Эстоніі. Было агучана таксама прывітанне Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі.

Прадстаўнікі загранустановы і ўсіх арганізацый дыяспары прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала на тэму "Беларуская прысутнасць у краінах Балтыі".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру