У Беларусі колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 кастрычніка бягучага года дасягнула 203, 8 тыс. і павялічылася ў параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года на 8,1 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Больш як 118,3 тыс. прадпрымальнікаў з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку. Іх колькасць за дзевяць месяцаў бягучага года ўзрасла на 8,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года.

Усяго ў студзені-верасні індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі ў бюджэт Br578,8 млрд., што вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2006 года на 10,5 працэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру