У першыя днi лiстапада — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў — месцамi пройдуць дажджы. Уначы ад мiнус 1 да плюс 5, а ўдзень — ад 3 да 10 цяпла. Аднак ужо на наступным тыднi — мокры снег, даволi iнтэнсiўныя ападкi чакаюцца ў паўднёва-ўсходняй палове краiны. Тэмпература паветра да сярэдзiны лiстапада будзе складаць ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, месцамi ў ясныя i цiхiя ночы — да 5—7 марозу. Дзённая тэмпература ў першыя два тыднi месяца будзе вагацца ад 1 да 8 цяпла. У другой палове лiстапада сонечныя днi часцей будуць чаргавацца з перыядамi пахмурнага i дажджлiвага надвор’я. Час ад часу будуць назiрацца дажджы i мокры снег. Тэмпература паветра ўначы — ад мiнус 2 да плюс 5 градусаў, замаразкi будуць дасягаць мiнус 3—10 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень будзе галоўным чынам ад 0 да плюс 6.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, сярэдняя тэмпература лiстапада складзе мiнус 1,5 — плюс 3 градусы, што амаль адпавядае клiматычнай норме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру