29 кастрычніка моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» зьвярнулася з адкрытым лістом да прадстаўнікоў дыпляматычных місій краінаў Эўрасаюзу, акрэдытаваных у Беларусі.

«Маладафронтаўцы» вырашылі зьвярнуцца да дыпляматаў з прычыны таго, «што арганізацыя цягам апошняга тыдня стала аб’ектам новай хвалі палітычных рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў». Далей па тэксьце прыводзяцца прыклады ўціску сяброў арганізацыі: зьмяшчэньне ў СІЗА Магілёва Артура Фінькевіча, новая крымінальная справа супраць Зьмітра Дашкевіча, допыты Паўла Севярынца ў сувязі з забойствам таксіста, псыхіятрычная экспэртыза Андрэя Цянюты з Гомелю, гутаркі супрацоўнікаў КДБ з бацькамі Тацяны Буланавай з Магілёву.

У сувязі з гэтым «Малады фронт» заклікае дыппрадстаўніцтвы «зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць сяброў арганізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?