Пасля пастаноўкі «Дон Жуана» Купалаўскі рыхтуе новую прэм’еру. Як паведамляе сайт тэатра,

у калектыве пачаліся рэпетыцыі спектакля «Тата». У аснове будучага спектакля – п’еса «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў». Яе аўтар Дзмітрый Багаслаўскі – узыходзячая зорка беларускай драматургіі.

Яго п’есы, адзначаныя прызамі і ўзнагародамі міжнародных драматургічных конкурсаў і фестываляў, ідуць у Кіеве, Маскве, Абакане, Улан-Удэ, Новасібірску і Уфе. Цікава, што ў верасні мінулага года «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» паставілі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Паводле сюжэта, былы вайсковец Аляксандр (яго ролю ў розных складах будуць выконваць Раман Падаляка або Сяргей Рудэня) вяртаецца пасля смерці бацькі (Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук) у родны дом. Сёстры Аляксандра хочуць прадаць будынак. Галоўны герой супраць. Аляксандр спрабуе разабрацца, ці любіў яго бацька, які нават пасля смерці прыходзіць да яго ў снах.

Рэжысёрам «Таты» будзе Кацярына Аверкава (у Купалаўскім яна ставіла спектаклі «Зіма» і «Офіс»). Дэкарацыі рыхтуе галоўны мастак тэатра Барыс Герлаван. Касцюмы – выпускніца апошняга Вольга Шчарбінская. Музыку да пастаноўкі піша Мацвей Сабураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?