Вацлаў Арэшка

Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка.

Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.

Па сваім тэлефоне Вацлаў Арэшка пакуль не адказвае. Паводле Валера Ўхналёва, у актывіста было шмат улётак з абвесткамі пра тое, што 4 лістапада ў Менску адбудзецца дазволены ўладамі Сацыяльны марш, што пачатак яго а 12 гадзіне ля Акадэміі навук.

Спадар Ухналёў перакананы, што ўлёткі міліцыя ня верне. Увогуле, адзначае ён, улады замінаюць інфармаваньню пра акцыю, скіраваную на зьмену сацыяльнай палітыкі ў краіне.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0