За мінулы год, «апрача размоў, нічога не змянілася», заявіў прэзідэнт 30 кастрычніка падчас нарады па пытанні будаўніцтва дзелавога цэнтра «Мінск‑сіці» з удзелам кіраўніцтва расійскага ТАА «Ітэра груп». «Калі мы 300 гектараў будзем забудоўваць да 2020 года, а можа быць, і далей, то што пра гэта казаць? Я тады буду запрашаць замежных спецыялістаў, якія створаць варыянты забудовы гэтай тэрыторыі», — заявіў А.Лукашэнка.
Ён запатрабаваў паскорыць работы па будаўніцтве дзелавога цэнтра, падкрэсліўшы, што такая грандыёзная будоўля ў цэнтры сталіцы — заманлівая справа, паколькі сёння яна запатрабаваня. «Хто можа заўтра гарантаваць, што будзе такой попыт на цэнтр Мінска? Будаваць трэба значна хутчэй, 12 гадоў — недазволеная раскоша», — падкрэсліў прэзідэнт.
Нагадаем, 24 ліпеня 2007 года на сустрэчы з А.Лукашэнкам прадстаўнікі холдынга «Ітэра» заявілі аб жаданні інвеставаць уласныя і пазыковыя сродкі ў памеры 30 млрд. долараў у будаўніцтва «Мінск‑сіці». «Ітэра» прапанавала пабудаваць жылы раён на 35‑38 тыс. жыхароў (прыкладна 850 тыс. кв. м) і вышынны адміністрацыйна‑дзелавы цэнтр, у якім будуць размешчаны офісныя, гандлёвыя і гатэльныя плошчы, а таксама вежа вышынёй 70‑80 паверхаў. Плануецца, што будаўніцтва цэнтра павінна распачацца ў 2009 годзе адразу пасля завяршэння праектных работ.





