Міністар інфармацыі: Інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны рэгістравацца на агульных умовах.

Сярэдні беларус ужо даўно ня мае доступу да незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Забароненыя тэлеканалы, радыёстанцыі, газэты. Задушаныя фінансавай пятлёй часопісы. Але ўсё роўна страшна: ёсьць яшчэ людзі ў Беларусі, якія здабываюць непадцэнзурную інфармацыю.

Беларускія чыноўнікі атрымалі заданьне зацугляць яшчэ і інтэрнэт-сфэру. Цяпер сканчаецца распрацоўка адпаведнага заканадаўства.

Бюракраты прыдумалі ноў-хаў: абавязковая рэгістрацыя інтэрнэт-сайтаў з навінамі. Пра гэта паведаміў міністар інфармацыі Уладзімір Русакевіч.

Ужо амаль два месяцы працуе адмыслова створаная камісія. У яе ўваходзіць прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі, Цэнтру па абароне інфармацыі пры Адміністрацыі прэзыдэнта і КДБ.

Будуць, як мінімум, тры прылады ціску. Першая — атрымаць дазвол мясцовай адміністрацыі (гэта значыць, лукашэнкаўскіх ідэолягаў і спэцслужбістаў). Па-другое, інтэрнэт выданьню змогуць выносіць папярэджаньні і прыпыніць яго дзейнасьць. Трэцяе — гэта распаўсюд на тых, хто будзе займацца такой дзейнасьцю без рэгістрацыі (такіх убдзе большасьць), артыкулу аб парушэньні заканадаўства аб СМІ.

Беларусь застаецца апошняй эўрапейскай краінай, дзе ёсьць сьмяротнае пакараньне, дзе ёсьць палітвязьні. Зараз яна стане першай, у якой ідэолягі будуць вырашаць, якія інтэрнэт-сайты павінны, а якія не павінны існаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?