..а табе скажуць: не блытай Расію і рускіх. Дзяржава — гэта адно, а народ — гэта абсалютна іншае.

Але што рабіць з народам, які сваю дзяржаву падтрымлівае чым далей, тым глыбей? Яны праводзяць сацапытанні. 75% расіян падтрымліваюць гэтага, валаокага. Адымаем лімонаўцаў ці фашыстаў. Адымаем, напрыклад, нацменшасці. І застаюцца? У Расіі рускіх 79%, і 75% расіян падтрымліваюць Пу. Як жа раздзяліць пуцінскую Расію і гэты цудоўны рускі народ?

Ну добра. Дапусцім, ёсць у іх там тры з паловай адэкватныя чалавекі. Але мяжа адэкватнасці дзе? Тут. Недалёка. За апошнія пару дзён цэлы Велер і цэлая Латыніна свой калектыўны розум прымусілі сваю калектыўную думку вербалізаваць.

Латыніна: «В соседней стране, в Белоруссии, только официальные вывески на белорусском, а все коммерческие вывески на русском. При этом в Белоруссии, как это ни странно, сейчас подспудно при режиме Лукашенко тот, кто говорит на белорусском, считается таким, вроде, диссидентом.

Есть проблема, что российский язык более могуч и развит, чем украинский. Пушкин и даже Гоголь писали на русском. Есть пример страны Швейцария, которая имеет 3 языка и ничего».

 

І Веллер: «Посочувствовать можно всячески, потому что если на ринг выпустить в одном государстве два равноправных государственных языка, украинский и русский, то украинский, конечно, останется только вот там, в районе Ивано-Франковска, потому что за этими языками стоят не равные мощи, культурные традиции и так далее, и так далее. Конечно, по-украински бóльшая часть населения говорить и не будет, если русский будет вторым государственным».

Што такое гэтая самая руская культурная традыцыя? Тыя ж самыя персанажы праз месяц будуць узгадваць Пятра і скардзіцца на тое, што ніякай нахер рускай культурнай традыцыі ніколі не было і што нават Ноўгарад яны далучылі сілай і ніякае наўгародскае веча пры гэтым на Масковію не распаўсюдзілася, за тое на Ноўгарад імкліва распаўсюдзіўся ардынскі гавённы субстрат. Язджайце ў Ноўгарад зараз жа. Паглядзіце, у якім парадызе лібэртэ ён жыве.

Пасля Велер ці Латыніна можа быць раскажуць, што тыя некалькі дзясяткаў вялікіх людзей, якія статыстычна павінны былі нарадзіцца на шостай частцы сушы, прыходзілі ў жах ад падшэфнага народа і нярэдка спрабавалі яму пра гэта заявіць. Пасля мы, можа быць, пачуем пра тое, што рускі народ акрамя нацысцкага дэкларавання сваёй богаабранасці з сябе нічога не выціснуў і што гонар, АКМам расцягнуты на палову стагоддзя, не ўражвае. Але гэта пасля. А цяпер! Цяпер справа іншая. Цяпер трэба, каб бульбашы з хахламі ведалі: без рускай культурнай традыцыі усім п… І мільярд індусаў, якія не нарадзілі свайго Дастаеўскага і спосаба складваць печ, павінны азадачыцца: як, сука, жыць? І скараціць папуляцыю да нуля.

Руская культурная традыцыя, канечне, падамне любую іншую. І пачне з беларускай. Але у мяне пытанне: а як яна будзе яе падмінаць? Можна мне паказаць механізм на пальцах? Я дык вось што думаю: 99% расіян з рускай культуры памятаюць толькі пра літаратуру, з літаратуры пра Пушкіна, а з Пушкіна — адну залатую рыбку. А залатой рыбкай яны ні бульбаша ні жыда-бандэраўца не заваляць. Большасць людзей пляваць хацела на любыя праявы высокай культуры. У іх галовах сядзяць табу: Пушкін — вялікі паэт. Руская мова –магутная і вялікая. Рускія – духоўныя.

Той адзін працэнт людзей, каторы ведае акрамя Пушкіна яшчэ пару-тройку імёнаў, назаве, напрыклад, і Камю, і Рыльке, і Айн Рэнд, і Быкава, і Ванегута, і Ерафеева і яшчэ шмат каго. І руская культурная традыцыя неяк з гэтых імёнаў не склеіцца.

Затое склеяцца з цытат і пытанне, і адказ.

— Хотят лі русскіе войны?

— Народ і партія едіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?