З 1 студзеня 2008 года беларускія газеты будуць выходзіць на айчыннай паперы, паабяцаў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.

На заводзе ў Шклове стаіць амаль 100 працэнтаў асноўнага тэхналагічнага абсталявання, вядуцца пуска-наладачныя работы яго механічнай часткі і сістэмы электроннага кіравання, расказаў журналістам старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Уладзімір Шульга. З 1 снежня плануецца пачаць вытворчасць першай прадукцыі па так званай кароткай схеме. Гэта значыць, неабходна будзе адпрацаваць у найкарацейшыя тэрміны тэхналогію і ўжо з сярэдзіны снежня пачаць выпуск газетнай паперы з тэрмамеханічнай масы. З гэтай мэтай сёння дадзены даручэнні да 1 снежня завяршыць будаўніцтва ачышчальных збудаванняў і завода тэрмамеханічнай масы, каб завяршыць увесь тэхналагічны ланцужок вытворчасці газетнай паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?