На сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч расказаў пра падрабязнасьці некаторых гучных справаў апошніх месяцаў.
БЕЛТА паведамляе, што Міклашэвіч заявіў, што ўжо скончылася расьсьледаваньне ў справе зьбіцьця старшыні Камітэту дзяржаўнага камітэту Зянона Ломяця. Да крымінальнай адказнасьці ў гэтай справе будуць прыцягнутыя чацьвёра чалавек – тры супрацоўнікі КДБ, а таксама супрацоўнік Рады бясьпекі. Двое зь іх зараз знаходзяцца за кратамі, а двое – на волі. Судовы працэс па гэтай справе пачнецца 5 лістапада і, найхутчэй, пройдзе пры зачыненымі дзьвярамі.
Таксама Міклашэвіч абвергнуў чуткі, што з-за кратаў маглі выпусьціць былога кіраўніка канцэрна “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага, справу якога бліжэйшымі днямі перададуць у суд.