Заснавальнік «УКантакце» Павал Дураў заявіў, што адмаўляецца блакаваць групу Аляксея Навальнага ў сацсетцы паводле патрабавання пракуратуры.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сераду, 16 красавіка.

Дураў нагадаў, што пракуратура запатрабавала заблакаваць групу пад пагрозай блакіроўкі «УКантакце» 13 сакавіка. Па словах заснавальніка сацсеткі, у апошнія некалькі тыдняў на яго «аказваўся ціск з розных бакоў».

«Цяпер прыйшоў час сказаць — ні я, ні мая каманда не збіраемся ажыццяўляць палітычную цэнзуру.

Мы не будзем выдаляць ні антыкарупцыйную супольнасць Навальнага, ні сотні іншых супольнасцяў, блакіроўкі якіх ад нас патрабуюць.

Свабода распаўсюджвання інфармацыі — неад'емнае права постіндустрыяльнага грамадства.

Гэта права, без якога існаванне УКантакце не мае сэнсу», - напісаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру