У лісьце да ахвярадаўцаў Дзянісаў папрасіў у іх прабачэньня і яшчэ раз выказаў удзячнасьць за дапамогу.

«Я цалкам усьведамляю ўскладзеную на мяне адказнасьць. Я разумею і прызнаю сваю віну за тое, што сытуацыя дайшла да такіх крайнасьцяў — так, я вінаваты». Такім чынам зьвярнуўся Дзяніс Дзянісаў да ўсіх, хто ахвяраваў сродкі на яго вызваленьне. Ён паабяцаў вярнуць грошы да 25 сьнежня.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка каардынатарка кампаніі «Падары свабоду палітвязьню» Жана Ямайкіна, якая займалася зборам сродкаў для вызваленьня Дзянісава, выказала да яго прэтэнзіі. Яна выказала меркаваньне, што Дзянісаў мог прысабечыць сабраныя сродкі. Пазьней высьветлілася, што Дзяніс часткова разьлічыўся з ахвярадаўцамі.

На сёньня Дз. Дзянісаў знаходзіцца ў Польшчы, дзе навучаецца паводле праграмы Каліноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?