Аб гэтым на прэс‑канфэрэнцыі паведаміў сёньня галоўны інжынэр УП «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пётра Пруднікаў.

Паводле яго словаў, ужо распрацаваная і ўхваленая канцэпцыя «заніраваньня гораду», паркоўкі ў кожнай зоне будуць толькі платнымі, каб у аўтамабілістаў не было альтэрнатывы. Рэалізацыя канцэпцыі пачнецца з цэнтральнай часткі Менску ўжо ў наступным годзе.

Праект прадугледжвае арганізацыю аднабаковага руху, каб другі бок выкарыстоўваць пад паркоўкі. Каб максымальна разгрузіць цэнтар, уезд прапануецца зрабіць платным. За межамі цэнтру праз некаторы час з’явяцца так званыя перахватваючыя паркоўкі. У найаддаленнай пэрспэктыве цэнтар Менску стане цалкам пешаходным.

Яраслаў Сьцешык, паводле afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0