Заснавальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце» Павел Дураў пакінуў Расію і не збіраецца вяртацца. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю блогу TechCrunch.
«Я не ў Расіі, і планаў вяртацца ў мяне няма. На жаль, краіна ў цяперашні час несумяшчальная з інтэрнэт-бізнэсам», — заявіў заснавальнік сацсеткі.
«Верагодна, у гэтым годзе я пачну ствараць мабільную сацыяльную сетку», — дадаў Дураў.
ТАА «УКантакце» 21 красавіка абвясціла пра звальненне Дурава ў сувязі з пададзенай ім раней заявай аб адстаўцы. Па словах самога Дурава, звальненне стала для яго нечаканым, бо ён адклікаў заяву, але, як аказалася, «не па правілах».





