Мэта Крамля — максімальнае адраджэнне СССР. Такое меркаванне ў інтэрв'ю PAP выказаў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі (пераклад - charter97.org).

«Пуцін не хавае сваіх намераў. У сваіх выказваннях ён закранаў тэму «Вялікай Расеі». На саміце НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе ён заявіў, што Украіна з'яўляецца штучнай дзяржавай. Таксама ёсць артыкулы расейскіх стратэгаў, у якіх гаворыцца, што межы краін у Савецкім Саюзе былі акрэсленыя няправільна і трэба змяніць постсавецкія межы. Яны сцвярджаюць, што гэта пытанне не толькі Украіны, але і Казахстана, некаторых абласцей Беларусі і часткі Латвіі. Таксама застаецца адкрытым пытанне Малдовы, Грузіі і азіяцкіх рэспублік былога СССР. І цяпер мы назіраем прымяненне гэтай дактрыны. І нават не трэба звяртацца да выведвальнай дзейнасці, каб ведаць, што мэтай Пуціна з'яўляецца максімальнае адраджэнне ўсяго, што было страчана разам з распадам СССР. Не абавязкова агнём і мячом, а «вайной хаосу». Гэта значыць палітычнымі метадамі, эканамічнай дэстабілізацыяй і ўздзеяннем праз сродкі масавай інфармацыі», — лічыць палітык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру