Расія, Украіна і ЕС у ходзе трохбаковай сустрэчы не змаглі дамовіцца па газавых пытаннях, у маі чакаецца яшчэ два раўнды перамоваў, паведаміў еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі РФ і Украіны ў Варшаве.
«Мы плануем дзве дадатковыя трохбаковыя сустрэчы — у сярэдзіне і канцы мая», - сказаў ён.
Наступныя месяцы можна было б прысвяціць назапашвання газу, неабходнага для зімовых месяцаў, дадаў ён.