2 мая ў Славянску ў Данецкай вобласці аднавілася антытэрарыстычная аперацыя супраць расійскіх баевікоў. Чаму менавіта Славянск яны выбралі сваёй мішэнню? Чаму менавіта гэты невялікі горад стаў цэнтрам узброенага супрацьстаяння?

На тое ёсць канкрэтная стартэгічная прычына.

Ва Украіне ёсць старэгічныя склады са стралковай зброяй, закладзеныя на выпадак мабілізацыі яшчэ за савецкімі часамі. Колькасць аўтаматаў на такіх складах ацэньваецца прыкладна ў 5 мільёнаў адзінак. Украіна неаднаразова намякала, што можа адкрыць склады для насельніцтва, гатовага адбівацца ад расійскага нападу — сапраўдны кашмар для Расіі, калі тая задумала ўварванне ва Усходнюю Украіну.

І палова з гэтых пяці мільёнаў знаходзіцца на складах ля Славянска.

Гэта тлумачыць актыўныя манеўры абодвух бакоў. Калі ў іншых гарадах сепаратысты захоплівалі адміністрацыйныя будынкі дзеля палітычных і сімвалічных мэтаў, у Славянску сепратысты эфектыўна кантралявалі ўвесь горад цалкам, тым самым адабраўшы ва ўкраінскага ўрада кантроль над складамі зброі.

Выбар Славянска ў якасці мішэні можа сведчыць аб тым, што Расія не выключае ўварвання ва Усходнюю Украіну. І Славянск грае ў гэтым вялікую ролю, несупастаўную з яго палітычнай і індустрыяльнай вартасцю.

Таксама ёсць сведчанні таго, што ў шэрагах славянскіх сепаратыстаў прысутнічаюць інстуктары з Разанскай акадэміі паветрана-дэсантных войскаў. Яны могуць забяспечваць каардынацыю дзейнасці сепаратыстаў і расійскіх войскаў на мяжы з Украінай.

Тры вайсковыя калоны з танкамі, бронетранспарцёрамі і дванаццаццю верталётамі з пазнакамі «міратворчыя войскі» былі заўважаныя ў руху да мяжы з Украінай па расійскай шашы М4 24 красавіка.

У Жэнеўскім пагадненні ад 17 красавіка ёсць значныя недапрацоўкі: яно не лімітуе ні колькасці назіральнікаў, якія могуць сачыць за ўсталяваннем міру, ні іх прыналежнасці да нейкай структуры. Аднак якім бы чынам Расія ні апраўдала ўвядзенне сваіх войскаў, іх мэтай будзе падтрымка сепаратыстаў у Славянску ў дзеяннях супраць войскаў Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?