Беларускі гурт « Ляпіс Трубяцкі» развітаецца з украінскімі прыхільнікамі вялікім канцэртам.

Калектыў, які нядаўна заявіў, што спыняе сваё існаванне з верасня гэтага года, рыхтуецца да апошніх выступленняў. Адзін з развітальных канцэртаў адбудзецца ў Кіеве.

Убачыць Сяргея Міхалка і «Ляпісаў» украінскія фанаты змогуць 26 жніўня на стадыёне «Дынама».

Раней «Ляпіс Трубяцкі» паведаміў, што сыграе тры фінальныя канцэрты.

«Гурт «Ляпіс Трубяцкі» вырашыў даць 3 развітальныя канцэрты са спецыяльнай праграмай «Клоуна няма». Сольныя выступы ў Маскве, Кіеве і Санкт -Пецярбургу будуць аб'яднаныя ў самы кароткі ў гісторыі «Ляпісаў» Happy End Tour», — напісалі музыкі.

Нагадаем, зараз гуртом «Ляпіс Трубяцкі» зацікавілася Генпракуратура Расеі. Франтмэна калектыву падазраюць у антырасейскай прапагандзе і хочуць пакараць за лозунг «Слава Украіне!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?