Аператар мабільнай сувязі «МТС» актывуе ў Мінску чацвёртую апорную частату на сваёй 3G-сетцы. 

Як паведаміў БелаПАН вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Юрый Міронаў, уключэнне чацвёртага радыёчастотнага канала павялічвае ёмістасць сектара базавай станцыі 3G мінімум на 25%. «Гэта дазваляе абанентам «МТС» больш камфортна карыстацца мабільным інтэрнэтам на высокіх хуткасцях», — растлумачыў супрацоўнік прэс-службы.

Паляпшэнне павінны адчуць мінчане, якія жывуць на шасці сталічных праспектах і 128 вуліцах. У першую чаргу мадэрнізацыя закранула базавыя станцыі 3G каля галоўных лядовых пляцовак — «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Гэта з'яўляецца часткай комплекснай падрыхтоўкі сеткі «МТС» да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Сувязь таксама палепшана ў нацыянальным аэрапорце Мінск і ўздоўж трасы M2, на МКАД, на ключавых транспартных магістралях горада, у раёне вакзалаў, каля Палаца спорту і Мінскага лядовага палаца, у гатэлях і студэнцкіх інтэрнатах, дзе будуць жыць прыхільнікі хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?