Самай сэксуальнай жанчынай свету назвалі 23-гадовую акторку Джэніфер Лоўрэнс. У рэйтынгу, які кожны год складае мужчынскі часопіс FHM, яна заняла першы радок і абыйшла такіх папулярных красунь, як Рыяна (3-е месца), Бьёнсэ (7), Міла Куніс (6) і Скарлет Ёхансан (10).

У 2014 годзе зорка фільмаў «Галодныя гульні» і «Афёра па-амерыканску» пакінула канкурэнтак ззаду дзякуючы смеласці і пачуццю гумару. Чытачы часопіса палічылі, што менавіта гэтыя якасці робяць сучасных жанчын асабліва сэксуальнымі.

Лоўрэнс падзякавала за падтрымку ўсім, хто аддаў за яе свой голас і сказала, што «вельмі ўсцешаная». Актрыса перакананая, што яе сэксуальнасць — гэта ўпэўненасць у сабе, гармонія з самой сабой і шчаслівая ўсмешка.

Джэніфер Лоўрэнс, акрамя ўдалага выканання роляў у галівудскіх фільмах праславілася тым, што двойчы звалілася падчас цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». У 2013 годзе яна спатыкнулася, ідучы па лесвіцы для атрымання заслужанага «Оскара» ў намінацыі «Лепшая актрыса» за фільм «Мой хлопец — псіх». У 2014 годзе статуэтка ёй не дасталася, затое эфектнае падзенне было выканана на біс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?