Сепаратысты кантралююць выбаркамы на Данбасе, і таму прэзідэнцкіх выбараў 25 мая тут не будзе.

Пра гэта заявіў у суботу на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Раман Лягін.

«Мы кантралюем 22 тэрвыбаркамы да прэзідэнцкіх выбараў, таму выбараў на Данбасе не будзе», — заявіў Лягін ў памяшканні Данецкай аблдзяржадміністрацыі, захопленай сепаратыстамі.

Таксама ён распавёў пра падрыхтоўку да рэферэндуму аб статусе рэгіёну, прызначанага на 11 мая, які Кіеў лічыць нелегітымным.

Паводле яго слоў, прарасейскіх актывістаў падтрымлівае мясцовая міліцыя, а мясцовыя ўлады — не перашкаджаюць рыхтавацца да рэферэндуму, прызначанага на 11 мая.

«У нас ёсць поўнае разуменне з уладай, якая не перашкаджае рэферэндуму. Участкі будуць у школах. Гэта датычыцца ўсіх гарадоў Данецкай вобласці», — сказаў Лягін.

Паводле яго слоў, сепаратысты сфармавалі ужо 53 тэрытарыяльныя камісіі для правядзення рэферэндуму.

У нядзелю ў 8 раніцы на Данбасе адкрыюцца 1527 участкаў, яны зачыняцца — у 22.00.

«Сепаратысты будуць лічыць, што рэферэндум адбыўся, пры любой яўцы», — заявіў Лягін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?