«Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткім, паважлівым стаўленнем да сцяга, герба і гімна сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю мая. 

«Наш народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага заняволення, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасобілі ў сабе найважнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў — любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе ў агульным беларускім доме». 

«Сёння дзяржаўныя сцяг, герб і гімн аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй, слаўным сённяшнім днём і выдатнай будучыняй, — лічыць беларускі кіраўнік. — Хай гэта свята яшчэ мацней з'яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы». 

Нагадаем, цяперашняя дзяржаўная сімволіка была прынята 7 чэрвеня 1995 года па выніках нацыянальнага рэферэндуму. Цяперашні герб і сцяг, за ўзор якіх узята сімволіка БССР, замянілі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія былі афіцыйнымі сімваламі рэспублікі з 1991 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?