Хакеісты зборнай Германіі вырвалі перамогу ў казахстанцаў у серыі пасляматчавых булітаў на чэмпіянаце свету ў Мінску.

На лёдзе «Мінск-Арэны» зборныя Казахстана і Германіі (група В) сапернічалі на роўных і давялі справу да пасляматчавых булітаў. Рахунак у гэтай гульні адкрылі казахстанскія хакеісты, калі на 11-й мінуце вызначыўся Андрэй Гаўрылін. Пасля гэтага зборная Германіі перахапіла ініцыятыву, і незадоўга да першага перапынку Маціяс Плахта аднавіў раўнавагу – 1:1. У другім перыядзе нямецкія хакеісты поўнасцю валодалі ініцыятывай, але ўвасобіць сваю перавагу ў галы не змаглі, таму што вельмі добра дзейнічаў на апошнім рубяжы абароны галкіпер Віталь Ерамееў. У заключнай дваццацімінутцы казахстанскі варатар прадаўжаў выручаць сваю каманду, тое ж самае прадоўжылася і ў авертайме, а вось у булітнай латарэі ўдача была на баку хакеістаў Германіі. 

Казахстан — Германія — 1:2, па булітах (1:1, 0:0, 0:0, 0:0, 0:1)

«Мінск-Арэна». 12880 гледачоў.

Шайбы: — 1:0 — Гаўрылін (Палішчук, Далмэн, 10.08), 1:1 — Плахта (Анкерт, Драйзатль, 18.49), 1:2 — Опенхаймер (вырашальны буліт).

Кідкі: 20-46

Штраф: 20-4.

Хакеісты зборнай Нарвегіі дабіліся першай перамогі на чэмпіянаце свету ў Мінску.

У групе А каманда Нарвегіі, вароты якой цудоўна абараняў галкіпер мінскага «Дынама» Ларс Хаўген, выйгралі ў італьянцаў – 3:0. Скандынавы адкрылі рахунак закінутым шайбам на 6-й мінуце гульні пасля дакладнага пападання Нікласа Роэста, а ў другім перыядзе падвоілі сваю перавагу пасля кідка Мартэна Аска. У заключнай трэці паядынку нарвежцы таксама былі верныя сабе і закінулі яшчэ адну шайбу – на 54-й мінуце гол забіў Андэрс Басціянсэн.

Італія – Нарвегія — 0:3 (0:1, 0:1, 0:1)

«Чыжоўка-Арэна». 6000 гледачоў.

Шайбы: 0:1 — Роэст (Сцене, 5.42), 0:2 — Аск (Ольдэр, Скрэдэр, 31.19), 0:3 — Басціянсэн (53.29).

Кідкі: 15-26

Штраф: 4-6.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?